Спіс перспектыўных
Спіс перспектыўных гульцоў з'яўляецца прамежкавым крокам для гульцоў паміж поўнай невядомасцю і папулярнасцю гульца зборнай. Як толькі трэнер зборнай адзначае гульца як перспектыўнага, яго новы статус будзе адлюстроўвацца на яго старонцы гульца.
Уладальнік гульца будзе атрымліваць аўтаматычныя паведамлення аб змене яго статусу ў зборнай, а таксама будзе дададзены ў спіс рассылкі, які дапамагае штабу зборнай паведамляць уладальнікам аб навінах зборнай, рэкамендаваць трэніроўкі і г.д.
Да 150 гульцоў могуць быць адзначаны як перспектыўныя для асноўнай і моладзевай зборнай U21, і толькі гульцы, якія знаходзіліся ў спісе перспектыўных ня менш за тыдзень, могуць патрапіць у зборную. Аднак, пасля выбараў, трэнеры зборнай на працягу двух тыдняў могуць перасартаваць спісы і каманды без гэтых абмежаванняў.
|